Памёр камандзір батальёна палка "Азоў", які прайшоў расійскі палон

Алег Мудрак / instagram.com/_mudrak.d_/
Алег Мудрак / instagram.com/_mudrak.d_/

Памёр Алег Мудрак ("Сухар"), камандзір 1-га батальёна палка "Азоў" Нацгвардыі Украіны, які прайшоў расійскі палон. Па некаторых звестках, у яго спынілася сэрца. Афіцэру было 35 гадоў.

Як піша hromadske.ua, Мудрак ваяваў за Украіну з 2014 года. Летась абараняў "Азоўсталь", у траўні 2022-га разам з іншымі байцамі апынуўся ў расійскім палоне, дзе прабыў некалькі месяцаў. Ён перажыў тэракт у калоніі ў Аленіўцы. У палоне афіцэра катавалі. Пасля вяртання адтуль ён быў падобны на вязня нацысцкага канцлагера.

Памёр камандзір батальёна палка "Азоў", які прайшоў расійскі палон
https://twitter.com/AseyevStanislav/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі