Памёр былы гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі

Аляксандр Бароўскі

Аляксандр Бароўскі / kp.by

Пра смерць былога гендырэктара МАЗа Аляксандра Бароўскага (1951-2024) паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Бароўскі быў кіраўніком некалькіх буйных беларускіх прадпрыемстваў. У 2001-2005 гадах ён кіраваў прадпрыемствам "Палімір" — адным з флагманаў беларускай хімічнай прамысловасці. У 2006-м узначаліў канцэрн "Белнафтахім". А 30 траўня 2007-га яго затрымалі супрацоўнікі КДБ па падазрэнні ў карупцыі.

У сакавіку 2008-га Бароўскага асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі і на 3 гады пазбавілі права займаць кіраўнічыя пасады ў дзяржарганізацыях і на прадпрыемствах. Але ўжо ў канцы таго ж года Лукашэнка яго памілаваў. А праз год прызначыў кіраваць МАЗам.

Бароўскі быў гендырэктарам МАЗа з 2009 па 2012 год. Пры ім быў створаны холдынг "БелаўтаМАЗ", дзе ААТ "МАЗ" стала кіроўнай кампаніяй. Як адзначаюць на прадпрыемстве, менавіта ў часы кіравання Бароўскага на заводзе пачалі выпускаць новае сямейства кабін, "з'явіліся высокатэхналагічныя навінкі аўтобуснай, спецыяльнай і прычэпнай тэхнікі, быў створаны эксклюзіўны капотнік МАЗ-6440 РА".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі