Вы тут

Памёр актор і рок-музыка Міт Лоўф, які зняўся ў "Байцоўскім клубе"

Міт Лоўф у "Байцоўскім клубе"

На 75-м годзе жыцця памёр амерыканскі рок-музыка і акцёр Міт Лоўф (сапраўднае імя Майкл Лі Эдэй), піша "Новая газета". 

Лоўф — лаўрэат прэміі "Грэмі", які за сваю кар'еру прадаў больш за 100 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце. Яго дэбютны студыйны альбом Bat Out of Hell (1977) застаецца адным з дзесяці самых прадаваных альбомаў у гісторыі: ва ўсім свеце яго купілі больш за 30 мільёнаў разоў.

Акрамя музыкі Лоўф рабіў і кінакар'еру: ён зняўся ў больш як 60 фільмах. У іх ліку "Байцоўскі клуб" (роля Роберта Полсана), "Фокус", "Шоу жахаў Рокі Хорара", "Свет Уэйна" і серыял "Доктар Хаўс". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.