Паміж вёскамі Чамеры і Сынковічы пройдзе фестываль электроннай музыкі

Уначы з 10 на 11 ліпеня паміж вёскамі Чамеры і Сынковічі пройдзе фестываль электроннай музыкі OPEN FEAST. Гэта першы падобны фэст у Гродзенскай вобласці, і ён будзе праходзіць недалёка ад горада Слоніма на адкрытай пляцоўцы памерам у адзін гектар, на якім размесціцца больш за 10 тысяч чалавек.

У фестывалі будуць удзельнічаць дыджэі з Масквы, Мінску і Гомеля (DJ Angelov, DJ Tea, DJ Yura Roked, DJ Stas Gouzer, DJ Zeliki). Будзе прадстаўленая музыка ўсіх электронных накірункаў: house, progressive, electro, techno, dram-n-bass і trance.

Арганізатары намераныя здзівіць публіку маштабам і непаўторнай атмасферай Open feast outside the city .



Фестываль пачнецца 10 ліпеня ў дзевяць гадзін вечара і скончыцца а дзявятай раніцы. Кошт квітка — 20 тысяч рублёў (па флаерах — 15 тысяч.). Будзе арганізаваны праезд на мікрааўтобусах ад аўтавакзала ў Слоніме.

Фота: segodnya.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі