Памежнікі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым у сувязі з эпідэміяй ва Ўкраіне

У сувязі з эпідэміяй “свінога грыпу” ва Ўкраіне беларускія памежнікі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:
“У сувязі з тым, што сітуацыя пацвердзілася, дадзеныя дадатковыя ўказанні ў пункты пропуску прыняць дадатковыя меры кантролю: яшчэ раз праверыць сілы, сродкі для дзеяння ў тых або іншых умовах”.

Аляксандр Цішчанка адзначыў, што галоўная задача на сёння — ўзмацніць кантроль за людзьмі, якія перасякаюць мяжу і маюць прыкметы захворвання.

Разам з тым ён падкрэсліў, што праверка была на высокім узроўні і да эпідэміі ва Ўкраіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі