Памежкамітэт адказаў, чаму не затрымліваў мігрантаў у памежнай зоне

Мігранты ў "Брузгах" / БЕЛТА
Мігранты ў "Брузгах" / БЕЛТА

20 лістапада падчас прамой лініі журналіст “Нашай Нівы” датэлефанаваўся да намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта Ігара Печаня і задаў яму некалькі пытанняў аб тым, што адбываецца на мяжы. У прыватнасці ён пацікавіўся, чаму мігрантаў не пусцілі першапачаткова на пагранпераход у "Брузгі", а адправілі ў лес, дзе пераход мяжы забаронены? Чаму не спынілі тых, хто разбіраў і кідаў плітку ў польскіх памежнікаў? Чаму не штрафавалі тых, хто незаконна знаходзіцца ў памежнай паласе?

Адказ ваеннага, праўда, пакінуў больш пытанняў:

Погранкомитет ответил, почему не задерживал мигрантов в пограничной зоне

— Па-першае, пачнём з таго, што органы пагранічнай службы выконваюць заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы. Другое — вы нават на падставе сродкаў масавай інфармацыі на многія пытанні знойдзеце адказы, трэцяе — вы таксама ў поўнай меры не валодаеце абстаноўкай, чацвёртае, што я павінен вам сказаць, гэта тое, што вашая ацэнка мае права на жыццё, але яна не з’яўляецца падставай для нашага з вамі абмеркавання гэтага пытання. Адказ скончаны.

 

16 лістапада мігранты масава спрабавалі прарвацца праз мяжу. “Турысты” ў той дзень ламалі загароды і разбіралі плітку ў пункце пропуску “Брузгі”, каб кідаць ёй у польскіх сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі