Памерла дзяўчынка, якая пацярпела ў кобрынскім аквапарку

Уначы ў Брэсцкай абласной дзіцячай лякарні памерла 7-гадовая дзяўчынка, якая 12 чэрвеня пацярпела ў кобрынскім аквапарку. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Як паведамляла Еўрарадыё, дзяўчынка наведвала аквапарк у Кобрыне ў складзе экскурсіі з настаўнікамі сваёй базавай школы Драгічынскага раёна. Праз нейкі час адзін з наведвальнікаў дастаў яе з-пад вады ў стане непрытомнасці. Згодна з матэрыяламі следства пацярпелая знаходзілася без догляду настаўнікаў больш за 10 хвілін. Школьніцу рэанімавалі медыкі хуткай і даставілі ў лякарню — у Кобрыне, пасля перавезлі ў Брэст. Два тыдні яна знаходзілася ў коме.

У дачыненні да двух настаўнікаў, якія суправаджалі экскурсійную групу з 20 школьнікаў, распачалі крымінальную справу па артыкуле "неналежнае выкананне абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя дзяцей". Следчыя высветлілі, што настаўнікі не высвятлялі, ці ўмеюць дзеці плаваць.

Фота: aquapark.inkobrin.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі