7-гадовая школьніца трапіла ў рэанімацыю з аквапарка ў Кобрыне

7-гадовая школьніца сур’ёзна пацярпела падчас наведвання аквапарка ў Кобрыне. Дзяўчынка ўпала ў ваду і пачала тануць — яе выратаваў адзін з наведнікаў аквапарка. Калі дзіця дасталі з вады, цела было ўжо сінім. Школьніцу рэанімавалі медыкі хуткай і даставілі ў Кобрынскую раённую лякарню з дыягназам “клінічная смерць”.

Паводле звестак на раніцу 15 чэрвеня, стан дзяўчынкі характарызуецца як вельмі цяжкі, інфармуе TUT.by

У аддзеле адукацыі Драгічынскага раёна пацвердзілі інфармацыю аб траўмаванай школьніцы. Па словах начальніка аддзела Дзмітрыя Ігнатчыка, дзеці паехалі ў арганізаваную паездку ў Кобрынскі аквапарк. Суправаджалі вучняў двое настаўнікаў. Пацярпелая дзяўчынка сёлета скончыла першы клас.

Абставіны падзення дзіцяці ў ваду ўдакладняюцца. На месцы здарэння працавалі кобрынскія праваахоўнікі.

У дачыненні да настаўнікаў, якія суправаджалі групу, распачалі крымінальную справу па факце неналежнага выканання абавязкаў па гарантаванні бяспекі і жыцця дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі