Палкоўнік Паўлічэнка сышоў у запас
Як паведамляе "Беларускі партызан", вядомы палкоўнік Дзмітры Паўлічэнка звольніўся з Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Цяпер ён атрымлівае пенсію, якую яму плаціць МУС. У канцы кастрычніка мінулага года экс-камандзір вайсковай часткі 3214 Паўлічэнка быў прызначаны намеснікам камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы. Аднак на гэтай пасадзе ён доўга не затрымаўся. Паведамляецца, што рапарт пра звальненне Дзмітры Паўлічэнка напісаў з уласнага жадання.
Нагадаем, што палкоўніка Паўлічэнку падазраюць у дачыненні да гвалтоўных знікненняў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага. Яму забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза.