Палітзняволеная Аксана Зарэцкая ўпадала ў кому

Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё
Ёй стала дрэнна пасля абвяшчэння прысуду.
Палітзняволеная Аксана Зарэцкая некалькі дзён правяла ў коме. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Ёй стала дрэнна пасля абвяшчэння прысуду, медыкі забралі яе ў бальніцу. Калі стан стабілізавалі, Зарэцкую вярнулі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Мясцовыя медыкі належную дапамогу Зарэцкай не аказалі, кажуць праваабаронцы. Сваякі спрабавалі перадаць ёй на "Валадарку" хоць бы таблеткі валяр'яны, але іх не прынялі.
Аксана Зарэцкая — чалец асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнерка па этыкеце і бізнес-камунікацыях, культуролаг. Яе затрымалі ў снежні 2022 года, абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт.342 КК РБ). У сакавіку суд прысудзіў яе да 1,5 гадоў калоніі. У траўні яе этапавалі ў гомельскую ПК-4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.