Палітвязня Руслана Акостку ў калоніі асудзілі на яшчэ адзін год зняволення

Палітвязня Руслана Акостку ў калоніі асудзілі на яшчэ адзін год зняволення

Палітвязня Руслана Акостку з Салігорска ў калоніі асудзілі яшчэ на адзін год зняволення, паведамляюць праваабаронцы.

Акостка — былы дэсантнік. Яго затрымалі на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі: Акостка прайшоў праз увесь Салігорск з накінутым на плечы бел-чырвона-белым сцягам. Экс-дэсантніку прысудзілі тры гады калоніі, прызнаўшы яго вінаватым у супраціве міліцыянтам пры затрыманні. 

У віцебскай калоніі №3 на яго пачалі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Судзілі палітвязня ў самой калоніі. Пра суд не ведалі нават сваякі Руслана: тры месяцы ад яго ўвогуле не было вестак. 

Прысуд вынес суддзя Віцебскага раённага суда Міхаіл Зубеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі