Палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" за жнівеньскія падзеі

Палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" за жнівеньскія падзеі

34-гадовага палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў зале суда, паведамляе spring96.org. Прысуд быў вынесены 22 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Алена Бушава). Чыкалёў быў затрыманы 10 жніўня 2020-га і ад таго часу знаходзіўся за кратамі. Ён прыехаў у Мінск з Гомеля і 9 жніўня ўдзельнічаў у пратэстах. Спачатку мужчыну абвінавачвалі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках", пасля адбылася перакваліфікацыя на больш мяккі артыкул — "удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак". Сваёй віны ён не прызнаў.

Падрабязна пра справу Дзяніса Чыкалёва распавялі праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі