Палітвязня Арцёма Саўчука на чатыры гады адправілі ў калонію ўзмоцненага рэжыму

Палітвязня Арцёма Саўчука на чатыры гады адправілі ў калонію ўзмоцненага рэжыму

Палітвязня Арцёма Саўчука на чатыры гады адправілі ў калонію ўзмоцненага рэжыму. 30-гадовага мужчыну прызналі вінаватым "ва ўдзеле ў масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК) — "дапамог штурхануць каляскі на стаянцы гандлёвага цэнтру". Як паведамляе spring96.org, крымінальную справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк).

Апошнія дзесяць гадоў Арцём Саўчук жыў у Польшчы: скончыў Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт і працаваў праграмістам па спецыяльнасці. Летам 2020-га ён вырашыў падчас свайго адпачынку прыехаць на радзіму, каб пабачыць родных і пабываць на вяселлі аднакласніка.

Па версіі следства, 10 жніўня Саўчук "груба парушаў грамадскі парадак, блакіраваў дарогу транспарту, удзельнічаў у сутыкненні з супрацоўнікамі міліцыі, кідаў петарды і балты". Палітвязень заявіў, што ў той вечар ён не здзясняў "проціпраўных дзеянняў", а назіраў за мірнай дэманстрацыяй. Тое, што дапамог штурхнуць каляску ўгару (гэта было на тратуары паміж Лядовым палацам і прыпынкам грамадскага транспарту), ён не лічыць правапарушэннем. Яго затрымалі 17 жніўня і ад таго часу мужчына знаходзіцца за кратамі.

У студзені сёлета сябра Арцёма, палітвязня Арцёма Хвашчэўскага (яны былі разам у той жнівеньскі вечар), асудзілі на год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала ўсё тая ж Юлія Блізнюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі