Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы

Уладзімір Гундар

Уладзімір Гундар / sb.by

Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы. Пра гэта ён распавёў родным падчас дазволенага раз на месяц тэлефанавання, паведамляе racyja.com.

Вядома, што ў магілёўскай турме № 4 Гундару выдаюць лекі і робяць уколы, чаго не было ў іншых турмах. Пасля месяцаў у адзіночцы "яму ўжо цяжка" і "ён перажывае".

Уладзімір Гундар — грамадскі дзеяч з Баранавічаў, мае інваліднасць 2-й групы (няма адной нагі). Яго затрымалі ў канцы 2020-га па "справе Аўтуховіча". Падчас затрымання Гундар разбіў свой тэлефон, яго дзеянні кваліфікавалі як "гвалт над службовай асобай" і ў траўні 2021-га асудзілі на тры гады калоніі. Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Гундара палітвязнем. У той час ён працягваў знаходзіцца пад следствам. У кастрычніку 2022-га Гундара асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў пазбаўлення волі. У красавіку 2023-га быў трэці суд. За абразу пракуроркі палітвязня асудзілі да 2,5 года зняволення. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Уладзіміра Гундара асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Летась за тры месяцы ў бабруйскай калоніі палітвязень два з іх правёў у ШІЗА. Пасля яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.

Гундар узнагароджаны Радай БНР медалём Ордэну Пагоні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі