Палітвязень Сяргей Гунь абвясціў сухую галадоўку

Палітвязень Сяргей Гунь абвясціў сухую галадоўку

Палітвязень Сяргей Гунь абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту, паведамляюць праваабаронцы. Яго трымаюць у ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкаму.

Яго затрымалі сёлета 3 чэрвеня на лецішчы пад Мінскам. Мужчыну падазраюць у датычнасці да пратэстаў (артыкул 342 КК). Раней яго затрымлівалі па адміністрацыйных справах.

У кастрычніку 2020-га Гуня моцна збілі сілавікі, бо ён здымаў іх на відэа. Тады ён страціў прытомнасць і быў шпіталізавана.

Раней Сяргей займаўся арганізацыяй імпрэзаў, у 2020-м з'ехаў на вёску, на навуковай аснове стаў разводзіць курэй. Мае малога сына.

Дарэчы, гэта не першая галадоўка Гуня за кратамі. У лютым 2021-га ён трымаў сухую галадоўку чатыры дні, у выніку яму прысудзілі штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі