Палітвязень Павел Вінаградаў напісаў зварот на выпадак свайго затрымання

Палітвязень Павел Вінаградаў напісаў зварот на выпадак свайго затрымання

Палітвязень Павел Вінаградаў напісаў зварот на выпадак свайго затрымання. Ён апублікаваны ў Facebook. У гэтым тэксце Вінаградаў просіць дапамагчы яго дзецям, пакуль ён за кратамі.

Паўла Вінаградава ў чарговы раз затрымалі ў Беразіно 22 снежня. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па артыкулах "абраза прэзідэнта" і "распальванне варожасці". Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітзняволеным.

Вінаградаў — блогер, тэлевядоўца, актыўны ўдзельнік дэмакратычнага руху. У 2008-м яго асудзілі на два гады абмежавання волі за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў. У 2011 годзе ён быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, на гэты раз за ўдзел у "масавых беспарадках". Быў памілаваны і вызвалены, знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам у сталіцы. У далейшым Паўла Вінаградава шмат разоў затрымлівалі па надуманых прычынах, і ён у канцы 2014 года з'ехаў з Мінска да бацькі ў Беразіно.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі