Палітвязень Алесь Пушкін: малюю жулікаў, бандытаў, наркаманаў і раздаю ім

Палітвязень Алесь Пушкін: малюю жулікаў, бандытаў, наркаманаў і раздаю ім

На волю прыйшоў ліст ад палітвязня, мастака Алеся Пушкіна, які знаходзіцца за кратамі з 30 сакавіка. Вытрымкі з яго змясціла ў Facebook Марыя Каржанеўская. Раней яна дасылала яму ў СІЗА № 1 на Валадарскага акварэльныя алоўкі і аркушы паперы. З адказу Пушкіна відаць, што ён не губляе аптымізму, спрабуе жартаваць.

"...Малюю імі розных бедалаг, жулікаў, бандытаў, злодзеяў, вымагальнікаў, наркаманаў і раздаю ім, — піша з-за кратаў мастак. — І яны, дасылаючы гэтыя партрэты сваім родным, радуюцца. Бо родныя, атрымаўшы каляровы партрэт А4, спакойна жывуць: бо ў турме і самае месца гэтым персанажам. А турма — высокамастацкая папраўчая ўстанова — там нават мастацкі партрэт малююць!!)...".

А далей Алесь Пушкін выказвае спадзяванне, што на волі гэтыя людзі "раптам, убачыўшы на сцяне свой партрэт, што мастак маляваў іх добрымі, харошымі, прыгожымі людзьмі, вырашаць — да старога жыцця і былых грахоў вяртання няма! І завяжуць!".

"Траціна аркуша [ліста Пушкіна] густа закрэслена цэнзарамі", — піша Каржанеўская.

Алеся Пушкіна абвінавачваюць у "рэабілітацыі і апраўданні нацызму". Нагодай стаў партрэт удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціўлення Яўгена Жыхара, які Пушкін вывесіў на выставе ў Гродне. Правабаронцы лічаць, што яго крымінальная справа "мае крайне палітызаваны характар" і грунтуецца на ідэалагічным падмурку савецкай гістарыяграфіі. Таму мастака прызналі палітзняволеным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі