Вы тут

Палітолаг прапанаваў зачыніць палову партыяў — і апазіцыйных, і праўладных

Аляксандр Шпакоўскі / СТВ

Палову партыяў у Беларусі трэба зачыніць — як апазіцыйных, так і праўладных. З такой заявай праўладны палітолаг Аляксандр Шпакоўскі выступіў на тэлеканале СТВ. 

Шпакоўскі назваў беларускія партыі фэйкавымі. Як прыклад ён назваў сацыял-дэмакратычную партыю, але не ўдакладніў, якую меў на ўвазе. Як паведамляецца на сайце Мінюста, сёння ў Беларусі існуюць Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада".
 
"Шчыра кажучы, Сацыял-дэмакратычная партыя, шчыра скажу, носіць фэйкавы характар. Нас нашы заходнія сябры ўвесь час папракаюць, што мы не рэгіструем новыя палітычныя партыі. Але калі шчыра падысці і скрупулёзна правесці праверку Мінюста, праўда, там палову існуючых трэба закрыць. Пры тым, як тыя, што дэкларуюць сваю прадзяржаўную прыналежнасць, так і шэраг апазіцыйных. Але гэта праўда", — заявіў Шпакоўскі.

Па яго словах, у гэтых партыях недастаткова чальцоў, няма ячэек, а таксама іншых атрыбутаў палітычнай партыі, неабходных паводле законаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.