Паліцыя Ірландыі расследуе забойства беларуса-велікана

Паліцыя Ірландыі расследуе забойства беларуса-велікана

У Ірландыі пры загадкавых абставінах загінуў 24-гадовы ўраджэнец Беларусі Дзмітрый Грынкевіч. Хлопца знайшлі моцна збітым на газоне перад домам у мясцовасці Кілен горада Тралі позна ўвечары 30 верасня. У яго былі сур’ёзныя траўмы галавы і нягледзячы на высілкі медыкаў малады чалавек памёр.

Паліцыя распачала расследаванне здарэння, але ў інтарэсах следства не стала абнародаваць вынікі ўскрыцця. Мяркуецца, што ў той дзень Дзмітрый пайшоў на вечарынку. Спачатку былі затрыманыя двое ўраджэнцаў Усходняй Еўропы, але пазней іх адпусцілі без выстаўлення абвінавачанняў, пішуць ірландскія СМІ.

Загінулы быў мясцовай знакамітасцю і трэцім з самых высокіх людзей у Ірландыі — яго рост 2 метры 32 сантыметры. Знаёмыя апісваюць яго як сціплага маладога чалавека, які любіў музыку і спорт, але пры гэтым вядома, хто пасля заканчэння школы хлопца некалькі разоў прыцягвалі да адказнасці да дробныя парушэнні. 

Адным з матываў нападу, якія разглядае мясцовая паліцыя, магло стаць паходжанне маладога чалавека: ён пераехаў у Ірландыю з Мінска разам з сям’ёй, калі быў падлеткам. Праўда, у некаторых мясцовых медыях яго называюць “рускім”.

Фота: independent.ie

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі