Вы тут

Паліцыя глушыла акцыю пратэсту ў цэнтры Масквы песняй "Дядя Вова, мы с тобой"

Акцыя пратэсту ў Маскве / "Новая газета"

Блізу 1 тысячы чалавек выйшлі 25 верасня ў цэнтр Масквы на акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Дзярждуму. Акцыю арганізавалі камуністы з КПРФ.

Самі выбары адбыліся тыдзень таму. Паводле афіцыйных звестак, большасць галасоў атрымалі кандыдаты з праўладнай партыі "Адзіная Расія".

Мужчына з плакатам "Putin Lies" ("Пуцін брэша") прывязаў сябе да дрэва. А паліцыя на ўсю моц уключыла з рэпрадуктараў песню "Дядя Вова, мы с тобой", таму выступоўцаў чуваць толькі тым, хто стаіць блізка.

Акцыя пратэсту ў Маскве / "Новая газета"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.