Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне ўраду з Еўракамісіяй

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала рамачнае пагадненне паміж урадам Беларусі і Еўракамісіяй. БЕЛТА нагадвае, што яно было падпісанае ў снежні мінулага года ў Мінску і рэгулюе паступленне ў нашую краіну тэхнічнай дапамогі ЕС па лініі Еўрапейскага інструмента дабрасуседства і партнёрства. А гэта адкрывае перад Беларуссю новыя магчымасці па атрыманні дапамогі з боку Еўрасаюза ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў такіх сферах, як кіраванне дзяржаўнай мяжой, развіццё памежных рэгіёнаў, экалогія, адукацыя, мінімізацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі