Палачане і крывічы – продкі этрускаў, што заснавалі Рым – акадэмік Чудзінаў

Продкамі этрускаў, якія заснавалі Рым, былі палачане і крывічы. Такую сенсацыйную заяву зрабіў акадэмік Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук Валерый Чудзінаў. Паводле яго словаў, у працэсе даследаванняў ён дэшыфраваў этрускую мову і паказаў, што яна блізкая да беларускай. Чудзінаў сцвярджае, што продкі беларусаў патрапілі на Апеніны праз цяперашнія Румынію, Балгарыю, Малую Азію, морам яны прыплылі на Крыт і Корсіку, з якой і пачалі асвойваць паўночную Італію.

Прачытаўшы надпісы пад малюнкамі са сцэнамі жыцця этрускаў, на іх адзенні, расійскі навуковец знайшоў словы, вельмі падобныя на беларускія. Яны былі зашыфраваныя. “Такім чынам, па этрускай мове можна вывучаць старажытную беларускую мову”, гаворыць акадэмік Чудзінаў.

Праўда, беларускі археолаг Сяргей Тарасаў лічыць гэтую версію далёкай ад ісціны. Ён адзначае, што палачан ад этрускаў падзяляе не толькі прастора, але і час – каля двух тысяч гадоў. У той жа час Тарасаў выказаўся, што ён не супраць міфатворчасці, якая, аднак, не мае адносінаў да навукі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі