Вы тут

"Пакуль што пайшло някепска” — а што далей? Эфір з Зянонам Пазняком

Зянон Пазняк / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

У тым, што за пэўнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта Беларусі відавочны цень крамлёўскіх вежаў, Зянон Пазняк папярэджваў ад пачатку выбарчай кампаніі. Таму рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць двух сапернікаў Аляксандра Лукашэнкі на сёлетніх выбарах, Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, выклікала ў палітыка станоўчую рэакцыю. Што да зарэгістраваных кандыдатаў, то толькі асоба Святланы Ціханоўскай выклікае ў Зянона Пазняка станоўчую рэакцыю. Адначасова ён перасцерагае ад Плошчы-2020.

Чаму перакананы, што Бабарыка і Цапкала — расійскія праекты? А што з іншымі прэтэндэнтамі, уключаючы таго ж Сяргея Ціханоўскага? Ці атрымаецца разгонамі напалохаць новую генерацыю прыхільнікаў перамен? Калі не Плошча, то які шлях далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі найбольш адпаведны настроям грамадства?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк.

           Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.