Паказальны суд над ухілістам ад выплаты аліментаў прайшоў у Пінску

Суд адбыўся ў актавай залі пінскага наркадыспансэру. Мужчына, які больш за 6 год ухіляўся ад выплаты аліментаў на утрыманне свайго сына, быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі, аднак без накіравання ў папраўчыя ўстановы.  Было прынята да ўвагі тое, што нядбайны бацька ўладкаваўся на працу і пачаў пагашаць запазычанасць амаль у 20 мільёнаў рублёў. Дарэчы, сёлета ў Пінску былі прыцягнуты да адказнасці 168 злосных неплацельшчыкаў аліментаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі