Пагрэліся і хопіць: якім будзе надвор'е на наступным тыдні

Час выпіць кавы

Час выпіць кавы / pixabay

Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры ў нядзелю, 14 красавіка. У Мінску парывы могуць дасягаць 15-20 м/с. А на наступным тыдні нас чакае пахаладанне.

Так, у панядзелак, 15 красавіка, над Беларуссю павісне пераменная воблачнасць. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2..+ 8°С. Днём тэмпература будзе моцна адрознівацца ў розных рэгіёнах Беларусі. На поўначы паветра прагрэецца толькі да +7°С, а на поўдні — да +15°С.

У аўторак, 16 красавіка, на Беларусь будуць перамяшчацца франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. У многіх раёнах будзе дзьмуць моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы -2.. + 4°С. На поўдні і паўднёвым захадзе ночы крыху цяплей, тут да + 5..+ 7°С. Днём ад + 6°С па поўначы да +17°С па паўднёвым усходзе.

А ў сераду, 17 красавіка, нас чакае воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі кароткачасовыя ападкі, можа быць нават мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер стане спакайней. Тэмпература паветра ўдзень на паўднёвым усходзе паднімецца да +15°С.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі