Паганяйла: Пракуратура не сказала пра Захаранку нічога новага

Пракурорскі адказ Ульяне Захаранка пра лёс яе сына, экс-міністра МУС Юр'я Захаранкі, не нясе нічога новага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Гары Паганяйла. Нагадаем, што ў адказе намесніка Генпракурора Віктара Конана гаворыцца, што следчыя не выключаюць палітычнай версіі знікнення Юрыя Захаранкі.

Паганяйла: "Гэтая версія даўно прысутнічае ў афіцыйнай перапісцы органаў расследавання - пра тое, што правяралася і правяраецца палітычная версія. Аднак не паведамляецца, якія следчыя дзеянні праведзеныя, да якіх высноваў следства прыйшло. На працягу ўжо больш як 10 гадоў звестак пра вынікі расследавання няма. Ні грамадскасці, ні сваякам зніклых іх не прадаставілі".  

На думку праваабаронцы, улады хутчэй за ўсё будуць зацягваць расследаванне справы Юр'я Захаранкі да заканчэння тэрміну даўнасці. Ён надыходзіць праз 15 гадоў ад часу знікнення - 7 траўня 1999 года. Такім чынам, расследаванне па справе Захаранкі могуць падаўжаць яшчэ 4 гады.

Фота: "Народная Воля"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі