Падрабязнасці забойства міліцыянта ў Івацэвіцкім раёне

Падрабязнасці забойства міліцыянта ў Івацэвіцкім раёне

Сусед стралка, жыхар вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёна, распавёў Еўрарадыё, што ў вёсцы працягваецца перастрэлка з удзелам вяскоўца і міліцыі. Як стала вядома Еўрарадыё, стралка завуць Дзячок Сяргей Сямёнавіч.

Па словах мясцовага жыхара, да Сяргея Сямёнавіча прыехалі тры міліцыянты, каб праверыць, ці здаў ён стрэльбу. Той адразу пачаў страляць па міліцыі. Адзін міліцыянер быў забіты на месцы, другі паранены. Пасля гэтага стралок зачыніўся ў хаце і прыгразіў спаліць будынак.

Мясцовыя жыхары кажуць, што Сяргей Сямёнавіч апошнім часам паводзіў сябе па-варʼяцку. Кажуць, што ён быў паляўнічы і ў яго нібыта канфіскавалі зброю, а міліцыянты прыехалі праверыць гэта.

У вёску ўжо прыехала група захопу. Аднак пакуль яны не пачалі актыўныя дзеянні. Па словах суседа, хуткая дапамога не можа забраць параненага міліцыянта, бо вясковец не дае магчымасці да яго падабрацца — страляе.

Пасля стала вядома, што стралка "нейтралізавалі", ён жывы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі