Падлетак атрымаў апёкі, працуючы ў апёкавым аддзяленні лякарні

Як паведамляе БелаПАН, у лякарні праводзіліся фарбавальныя работы. Пасля іх завяршэння два 16-гадовыя падлеткі засталіся прыбраць смецце. Яны працавалі дапаможнымі рабочымі.



Хлопцы закурылі ў памяшканні, ад чаго адбылася ўспышка пароў, загарэліся лакафарбавыя матэрыялы. Адзін з падлеткаў уцёк, другі застаўся гасіць пажар. Пры гэтым ён атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны ў тую ж лякарню.



Пажар удалося пагасіць да прыбыцця выратавальнікаў.



Фота — top4man.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі