Падкажы гурту Ундэрвуд, з якой песні пачаць канцэрт і ідзі на яго бясплатна

Гурт Ундэрвуд прызнаецца, што музыкі не рыхтуюць загадзя трэк-ліст, а вызначаюцца напярэдадні канцэрту па тым, з якім настроем, у якім горадзе ды перад якой публікай яны будуць выступаць.

Мы прапануем табе настроіцца на патрэбную хвалю ды здагадацца, што на душы ў музыкаў, ці паспрабаваць пераканаць іх, што менавіта твая прапанова – лепшая.

Што трэба рабіць? Проста пакінь у каментах назву песні ды сціслы каментарый, чаму менавіта яна павінна пачынаць доўгачаканы канцэрт. На сайце дзейнічае прэмадэрацыя, таму не трэба хвалявацца, калі каментарый не з'яўляецца на старонцы адразу пасля публікацыі.

Мы чакаем адказаў да 20:30 7 сакавіка і адразу перадаём ўсе вашы прапановы гурту Ундэрвуд на разгляд. Вынікі чакайце ў 20:30 8 сакавіка на сайце Еўрарадыё і на нашых старонках у сацыяльных сетках.

Нагадаем, канцэрт гурта Ундэрвуд адбудзецца 9 сакавіка ў клубе RE:PUBLIC. Пачатак у 19:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі