Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)

Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)

20 жніўня Аляксандр Лукашэнка правозіць нараду, прысвечаную абароне рынка беларускага алкаголю. Асноўныя пытанні — не дапусціць ценявога абароту алкаголю і разгрузіць склады, выставіўшы ўсю гарэлку і віно на прылаўкі.

Выконваць загады кідаюцца кіраўнікі самых розных узроўняў. Адны адмяняюць забарону на продаж алкаголю пасля 22-ой гадзіны, іншыя абавязваюць усе крамы мець вялікі асартымент беларускіх напояў, а некаму прыходзіць у галаву цудоўная ідэя — катастрафічна знізіць нацэнку на моцны беларускі алкаголь у кавярнях, барах і рэстаранах. У выніку пляшку беларускай гарэлкі ў нятанным рэстаране можна набыць амаль за тыя ж грошы, што і ў краме. Народ у экстазе і звязвае гэтыя цудоўныя падзеі з хуткімі выбарамі.

 

Музыка і знаўца алкагольнай галіны Аляксандр Памідораў расказвае, што для выпівох бывалі і лепшыя часы. Цяпер насамрэч няпроста:

Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)

“Гэтыя два крызісы апошніх гадоў моцна ўдарылі па кішэнях. Рэстарацыі стаяць паўпустыя. Магу сказаць, што ідуць адмены на такія святы, якія прынята свяяткаваць калектыввам. Маю на ўвазе Новы год, напрыклад. Ці людзі любымі спосабамі намагаюцца сэканоміць. Пранесці свае напоі, неяк дамовіцца. Каб хаця б па-мінімуму заплаціць потым”.

Памідораў

Прасачыць алкагольныя ўздымы і падзенні можна, атрымаўшы звесткі пра сярэднія заробкі і кошт паўлітра гарэлкі ў Белстаце. Аказваецца, што у 2015 годзе беларус з сярэднім заробкам можа набыць за яго 113 пляшак — гэта крыху больш за 11 скрыняў. Нешта падобнае было ў 2006 годзе, калі Лукашэнка на выбарах перамагаў Мілінкевіча з Казуліным. Тады за сярэдні заробак можна было набыць на пляшку менш — 112.

 

Аляксандр Памідораў узгадвае і больш даўнія часы. першыя выбары 1994 года і другія — 2001-га. Тады колькасць людзей, якія верылі ў перамогу апазіцыі, была куды большай, чым цяпер. Па словах Памідорава, пасля змрочнага 1994 года 2001-га быў куды цікавейшым. Тады праблем выпіць і закусіць у бары не было зусім:

Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)

“У 2001 годзе у кавярнях і барах сядзелі значна больш і лягчэй, чым у 94-ым. У 1994 у людзей насамрэч не было грошай. А вось у 2001 ужо было значна прасцей. Пасля дэфолта 1998 года з’явілася шмат магчымасцяў падзарабіць. Тады нават сума ў 50 долараў ужо не была вельмі крытычнай. Гэтыя грошы можна было лёгка зарабіць. Праблем пакінуць у бары 50, 60 ці 100 долараў за вечар не было. А некаторыя людзі і 1000 маглі пакінуць. А то і 2000. Лёгка”.

Памідораў
Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)
Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)
Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)
Падчас якой выбарчай кампаніі гарэлка каштавала найменш (карцінкі)

Пры гэтым, паводле статыстыкі, на сярэдні заробак у 2001 годзе беларус мог набыць толькі 76 пляшак гарэлкі. Ужо падчас выбараў 2010 года у паражэнне Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах не верыць, здаецца, ніхто. На сярэдні заробак у месяц разгону Плошчы можна было набыць ажно 194 пляшкі гарэлкі — амаль утрая больш, чым 10 гадоў таму.

 

Агулам, кажа Памідораў, выпіць у Мінску праблемай ніколі не было. Заўжды ёсць добрае месца з прымальнымі коштамі. Цяпер, праўда, даходзіць да вельмі вясёлых рэчаў. Калі кошт чаркі гарэлкі ў гастраноме “Цэнтральны” амаль такі ж, як у дарагой рэстарацыі праз вуліцу. Да выбараў гарэлкі павінна хапіць — на складах цяпер назбіраліся дзве месячныя нормы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі