Падчас выступу Лукашэнкі ў цэнтры Мінска прайшоў пікет

Падчас выступу Лукашэнкі ў цэнтры Мінска прайшоў пікет

Зранку 24 красавіка ў Дом ураду паспрабавалі прайсці прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры". Яны хацелі трапіць на выступ Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем беларускаму народу і парламенту. 

Аднак сілавікі ў цывільным не пусцілі прадстаўнікоў ініцыятывы, распавяла інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" юрыст Тамара Сяргей.

Раней іншая прадстаўніца ініцыятывы падавала ў Мінгарвыканкам заяўку на пікет супраць адпісак чыноўнікаў. Ён мусіў прайсці 24 красавіка на Плошчы Свабоды. Але ўлады адмовілі заяўніцы. Пасля гэтай адмовы актывісты і хацелі прайсці на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы.

Калі трапіць у Дом урада ім не ўдалося, удзельнікі грамадзянскай ініцыятывы правялі несанкцыянаваны пікет на заяўленым месцы — на плошчы Свабоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі