Падчас учорашняй вулічнай акцыі ў Мінску былі затрыманыя 27 чалавек - Навумаў

27 чалавек былі затрыманыя падчас учорашняй акцыі прадпрымальнікаў у Мінску. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Паводле яго словаў, сярод затрыманых толькі двое прадпрымальнікаў, астатнія – моладзь, інфармуе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, што ў чацвер тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў перакрылі праспект Незалежнасці насупраць Дома ўраду. Яны патрабавалі пачатку перамоваў у справе адмены прэзідэнцкага ўказа № 760.

Падчас акцыі да прадпрымальнікаў далучылася шмат вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Менавіта яе чамусьці і затрымліваў спецназ, не чапаючы прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі