Падчас рамонту цепласетак у Гродне рабочыя нечакана знайшлі бамбасховішча

Падчас рамонту цепласетак у Гродне рабочыя нечакана знайшлі бамбасховішча

Пры пракладцы цепласетак у цэнтры Гродна рабочыя нечакана знайшлі ўваход у бамбасховішча, піша sb.by

Нечаканая знаходка прымусіла часова прыпыніць працы ў раёне вуліц Сацыялістычнай і Парыжскай Камуны. Згодна з пашпартам аб'екта яны мусілі завяршыцца 22 верасня. Жыхары навакольных дамоў хвалююцца, ці паспеюць ім даць цяпло з пачаткам ацяпляльнага сезону.

"Нашай віны ў тым, што адбылося, няма. Мы ўсяго толькі выканаўцы, дзейнічаем згодна з распрацаваным планам. Пакуль рыхтуецца новая праектна-каштарысная дакументацыя на пракладку вонкавага трубаправода цеплазабеспячэння, нашы работнікі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі аб'екта. Спадзяемся, што ў бліжэйшы час работы будуць адноўленыя. Тэрмін здачы аб'екта падоўжаны да 9 кастрычніка", — тлумачыць кіраўнік ТАА "БелБурСтрой" Павел Паплаўскі.

Па яго словах, такая знаходка рабочым трапляецца ўпершыню. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі