Падчас пандэміі каранавіруса расійскі акцёр Епіфанцаў з'ехаў у Беларусь

Падчас пандэміі каранавіруса расійскі акцёр Епіфанцаў з'ехаў у Беларусь

Падчас пандэміі каранавіруса расійскі акцёр тэатра і кіно Уладзімір Епіфанцаў з'ехаў у Беларусь. 10 красавіка ён быў госцем жывога эфіру Еўрарадыё.

Епіфанцаву 48 гадоў. Ён зняўся ў амаль сотні фільмаў і серыялаў. Таксама вядомы і як тэлевядоўца, кінарэжысёр і кліпмейкер.

"Нармальная серыяльная гісторыя. Цяпер я тут [у Беларусі] таксама па працы", — кажа акцёр. Ён дадае, што адначасова і адпачывае.

"Мне няпроста было б застацца ў Маскве [падчас каранціну] з маім спартыўным рэжымам, маімі творчымі планамі, — распавядае Епіфанцаў. — Тут [у Беларусі] цалкам адпавядае атмасфера, сітуацыя. Зручная краіна, куды можна было б паехаць, адпачыць. Мне лепш тут пабыць... Не ведаю, як я павёў бы сябе ў сітуацыі, калі цябе адлоўліваюць "менты". Я часам магу нарабіць глупстваў. Такі нагляд [каранцін] я перажываю хвараўліва... Мяне выштурхнула сюды па волі лёсу і нейкіх абставін. Я рады гэтаму".

Па словах акцёра, ён "адкрыў для сябе Мінск наноў". Ён ходзіць у спартовую залу, і катаецца "з сваёй каханай Юленькай" на самакатах.

Ва Уладзіміра Епіфанцава свой погляд на каранавірус. Ён лічыць, што "гэтая істэрыя.... як праверка на трываласць людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі