Падчас Алімпіяды паліцыя Пекіна будзе аплачваць інфармацыю пра злачынствы

Паліцыя Пекіна абвясціла пра ўвядзенне сістэмы ўзнагароды за інфармацыю пра злачынныя дзеянні, што пагражаюць паспяховаму правядзенню Алімпійскіх гульняў. Гэта сістэма ўведзеная, каб заахвоціць падтрыманне грамадскай бяспекі з боку насельніцтва. За інфармацыю аб гвалтоўных і тэрарыстычных актах, падрыўной дзейнасці кітайскіх і замежных нелегальных арганізацый або таталітарных сект, інцыдэнтах з гібеллю або раненнямі замежных грамадзян, сур'ёзных аварыях на вытворчасці і буйных крымінальных справах, будзе выплачвацца ўзнагародная сума ў памеры ад 10 тысяч да 500 тысяч юаняў (70 тысяч долараў).

Жадаючыя дапамагчы паліцыі грамадзяне могуць набраць нумар гарачай лініі, даслаць ліст, тэлеграму, факс або непасрэдна прыйсці ў паліцыю. У паліцыі падкрэслілі, што прадугледжаная адказнасць за ілжывую інфармацыю, паведамляе "Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі