Падаткавікі прапануюць канфіскоўваць увесь тавар у нелегальных прадаўцоў

У Мінску неабходна канфіскоўваць увесь тавар у нелегальных прадаўцоў. Гэта, на думку падаткавікоў, павялічыць эфектыўнасць барацьбы з "шэрымі" прадпрымальнікамі.

Як распавёў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Віктар Дашкевіч, нелегальны гандаль "квітнее", як правіла, каля буйных крам, падземных пераходаў, прахадных заводаў, а таксама каля гандлёвых цэнтраў на выездах з горада.

Сёння такіх парушальнікаў толькі штрафуюць і забіраюць у іх выручку. Але Дашкевіч прапаноўвае ўнесці змены і замест штрафу канфіскоўваць увесь тавар.

Гэта таксама будзе датычыцца гандляроў інтэрнэт-крам і нелегальных перавозчыкаў. У апошніх прапаноўваюць забіраць аўтамабіль.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі