“Падатка на дармаедства” больш не будзе?

“Падатка на дармаедства” больш не будзе?

Праект абноўленага дэкрэта аб дармаедстве ляжыць на стале кіраўніка краіны і чакае подпісу. Што мы ў выніку атрымаем, не ведаюць нават распрацоўшчыкі прапаноў. Па словах аднаго з іх, дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерыя Бельскага, кіраўніку краіны прапанавалі адмовіцца ад “падатка на дармаедства”. Чаго яшчэ чакаць у тым выпадку, калі прапанаваны кіраўніку краіны праект будзе падпісаны?

Раней усё, на думку дзяржавы, было проста: не працуеш 183 дні цягам года ― заплаці дзяржаве 20 базавых (460 рублёў на 1 студзеня 2017 года). Калі не заплаціў, то атрымай штраф ад 2 да 4 базавых велічынь. Асобныя катэгорыі людзей ад выплаты падатку былі вызваленыя, тысячы даказвалі, што яны ― не дармаеды.

Што маем зараз? Прапанавана не спаганяць падатак, наўзамен прапануецца браць з такіх людзей поўную аплату за цепла- і газазабеспячэнне.

А калі ў сям’і працуе адзін чалавек і не мае працы другі, то як паміж імі падзеляць гэтую аплату?

“Існуе механізм нармавання прадстаўлення паслуг. Калі плошча жылая 20 квадратных метраў, то гэтую плошчу распаўсюджваецца льготны тарыф. Больш метражу ― больш плаціць даводзіцца. Можна зрабіць так, каб гэты нарматыў для канкрэтнага жылога памяшкання не ўлічваў таго чалавека, які не бярэ ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Больш будзе праблем, калі прымуць рашэнне наконт праезду ў грамадскім транспарце (датуецца дзяржавай)", ― кажа дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерый Бельскі.

Пакуль канчаткова не вызначана, якія катэгорыі людзей будуць лічыцца “не занятымі ў эканоміцы”. Праект дэкрэта прапануе акрэсліць гэтыя групы да 1 лістапада 2017 года. Потым будзе сфармаваная база такіх людзей. Адмыслова створаныя камісіі (а як жа без гэтага!) будзе настойліва імкнуцца іх працаўладкаваць.

А калі ў рэгіёне працы банальна няма?

“Праца ў прынцыпе ёсць. Пытанне, канешне, у аплаце працы. Тым не менш, магчымасці для працаўладкавання ёсць. Як і стаўленне: “Што, я за такі заробак буду хадзіць на працу?!” Але ж трэба з нечага пачынаць. Да, ёсць праблемы ў асобных рэгіёнах з працай. Асабліва ― у рэгіёнах з сельскай спецыялізацыяй. Але ж у дэкрэце ёсць норма: калі займаешся прыватнай гаспадаркай, то і пытанняў да цябе няма ніякіх”, ― супакойвае Валерый Бельскі.

Запрацаваць новы антыдармаедскі дэкрэт павінен з 1 студзеня 2019 года. дакладна вядома, што  будуць узмоцненыя меры “па выяўленні грамадзян, якія не задзейнічаныя ў эканоміцы, але маюць прыбыткі”. 

Цалкам размову з Валерыям Бельскім можна паслухаць:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі