Пад Стоўбцамі гарэў “Парк гісторыі Сула”

Пад Стоўбцамі гарэў “Парк гісторыі Сула”

Пад Стоўбцамі гарэў “Парк гісторыі Сула”. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося позна ўвечары 15 снежня — паведамленне пра пажар паступіла ў 20.43.

Гарэла пабудова “Каралеўскай асамблеі” — гэта аднапавярховы каменны будынак 15х30 метраў з металічным дахам на драўлянай абрашотцы. Агнём ахапіла дах, на момант прыбыцця пажарных ён гарэў адкрытым полымем.

Будынак узведзены ў 19 стагоддзі. У 2008 годзе тут рабілі рэканструкцыю.

Пажар хутка лакалізавалі, ніхто ў выніку здарэння не пацярпеў. Сярод прычынаў узгарання называюць кароткае замыканне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі