Вы тут

Пад Навагрудкам аднагадовы хлопчык патануў у бочцы з вадой

Пад Навагрудкам маленькі хлопчык патануў у бочцы з вадой каля дома / t.me/trkgrodno

У вёсцы Вуглы Навагрудскага раёна 5 красавіка адбылася жахлівая трагедыя, паведамляе тэлерадыёкампанія "Гродна".

Хлопчык, якому было 1 год і 4 месяцы, патануў каля дома ў бочцы з вадой. Глыбіня вады была толькі 30 см, але гэтага выявілася дастаткова для трагічнага здарэння.

Выкліканыя на месца здарэння медыкі нічым не змаглі дапамагчы і толькі канстатавалі смерць дзіцяці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.