Пад Мінскам на пешахода наехалі два аўтамабілі, адзін з кіроўцаў загінуў

Пешаход і кіроўца загінулі пад коламі аўтамабіляў каля вёскі Тарасава Мінскага раёна. Учора раніцай “Аўдзі” пад кіраваннем 30-гадовага кіроўцы наехала на пешахода, на вопратцы якога не было флікераў. Кіроўца спыніў аўтамабіль і падышоў да пацярпелага, і ў гэты момант на яго наехала машына “МАН”.

А збітага пешахода пераехаў грузавік “Мерседэс”. У выніку і кіроўца “Аўдзі”, і пешаход загінулі на месцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі