Паведамленне пра падзенне аднаматорнага планера паступіла ў хуткую дапамогу 22 чэрвеня а 15.12. На месца здарэння выклікалі таксама ратавальнікаў, але іх дапамога не спатрэбілася.
Самалёт ўпаў у вышыні каля 50 метраў. Гэта прыватны аднаматорны мотапланер Vivat L13-SW, 1987 года выпуску. Ён здзяйсняў трэніровачны палёт.
Два чалавекі ў выніку здарэння пацярпелі, з траўмамі рознай ступені цяжкасці іх даставілі ў лякарню. Прычына падзення высвятляецца, інфармуе mchs.gov.by