Пад Івацэвічамі па віне п’янага кіроўцы загінула маладая дзяўчына

Дарожная аварыя з гібеллю чалавека адбылася ўвечары 7 жніўня ў Івацэвіцкім раёне. 36-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Фольксваген Пола” і вёз у салоне траіх пасажырак. На закругленні дарогі непадалёк ад вёскі Выганошчы шафёр не справіўся з кіраваннем, выехаў на левую абочыну і перавярнуўся.

У выніку 26-гадовая пасажырка загінула на месцы. Другая атрымала ўдары галаўнога мозгу, грудной клеткі і левага сцягна. Яшчэ адна пасажырка, 41-гадовая жанчына, шпіталізаваная ў траўматалогію Івацэвіцкай раённай лякарні.

Абедзве пасажыркі ў момант аварыі не былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі. Кіроўца быў п’яным і да таго ж ніколі не меў правоў на кіраванне транспартам, паведамляе сайт Брэсцкай абласной ДАІ.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі