Пад Івацэвічамі легкавік урэзаўся ў машыну дарожнікаў, ёсць загінулы

Пад Івацэвічамі легкавік урэзаўся ў машыну дарожнікаў, ёсць загінулы

Пад Івацэвічамі ў страшнай аварыі адзін чалавек загінуў, другі з пашкоджаннямі трапіў у лякарню. Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося ўдзень 10 траўня на трасе М1/Е30 “Брэст-Мінск-мяжа Расіі”.

46-гадовы кіроўца Ford Scorpio ехаў па крайняй левай паласе ў кірунку да Мінска. Раптам яго вынесла бліжэй да раздзяляльнай паласы, дзе легкавік наскочыў на дарожны камбайн Mercedes, які касіў там траву.

Кіроўца “Форда” загінуў на месцы. Машыну літаральна змяла. 51-гадовы кіроўца камбайна траўмаваны.

Пад Івацэвічамі легкавік урэзаўся ў машыну дарожнікаў, ёсць загінулы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі