Вы тут

"Пацярпіце разам з намі": Facebook і Instagram выбачаюцца за глабальны збой

Facebook і Instagram пацвердзілі праблемы з доступам да дадатку​

Сацыяльныя сеткі Facebook і Instagram пракаментавалі скаргі карыстальнікаў па ўсім свеце, якія заявілі пра збой у працы іх сайтаў і дастасаванняў.

Кіраўніцтва Facebook на сваёй старонцы ў Twitter напісала, што ведае аб праблемах з доступам да яго дастасаванняў і прадуктаў, якія ўзнікаюць у некаторых людзей.

"Мы працуем над тым, каб як мага хутчэй вярнуць усё ў норму, і выбачаемся за магчымыя нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні.

У Instagram таксама пацвердзілі ўзнікненне праблем з доступам да дастасавання.

"Пацярпіце разам з намі, мы працуем над рашэннем праблемы", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Масавыя скаргі на працу Facebook, Instagram і мэсэнджара WhatsApp пачалі паступаць вечарам 4 кастрычніка. У асноўным карыстальнікі скардзіліся на працу сайтаў і дастасаванняў гэтых сацсетак, а таксама на злучэнне з серверамі. Карыстальнікі WhatsApp таксама не маглі адпраўляць паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.