Пацверджана затрыманне гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната

Уладзімір Жуковіч падчас затрымання

Уладзімір Жуковіч падчас затрымання / t.me/ontnews/

Пацверджана затрыманне гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзіміра Жуковіча. У вечаровым эфіры на тэлеканале АНТ пакажуць "спецыяльны рэпартаж", прысвечаны яго карупцыйнай справе. У анонсе сцвярджаецца, што гендырэктар затрыманы за хабары разам з бізнесменам Сяргеем Орлікавым. Сам Жуковіч кажа на відэа, што грошы (22 тысячы рублёў) атрымаў за заключэнне дамоваў аб пастаўках прадукцыі.

Пра затрыманне Уладзіміра Жуковіча з неафіцыйных крыніц стала вядома ў сярэдзіне лістапада. Ён кіраваў прадпрыемствам больш за дзесяць гадоў, мае шматлікія ўзнагароды.

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — найбуйнейшае ў Беларусі прадпрыемства, што займаецца перапрацоўкай мяса.

Пацверджана затрыманне гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната
Затрыманы бізнесмен

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі