Пачынаецца рыцарскі фэст “Наваградскі замак-2013”

На гарадской плошчы гледачы ўбачаць рысталішча, затым бугурты, турніры лучнікаў. Забаўляць публіку будуць таксама гурты гістарычных танцаў. Падрыхтаванае таксама тэатралізавана-музычнае прадстаўленне “Каранацыя Міндоўга”, якое адбудзецца позна ўвечары. Пасля яго — музыка, танцы, начное фаер-шоў, інфармуе Радыё Свабода.



Арганізатары папярэдзілі, што “міліцыя будзе абмяжоўваць грамадзян” пры праходзе ў цэнтральную частку гораду, дзе адбудзецца свята. На плошчу будуць прапускаць “праз КПП з выкарыстаннем металадэтэктараў”. Самі міліцыянты сцвярджаюць, што гэта патрэбна, каб плошча не перапаўнялася, і папярэджваюць, каб ніхто не спрабаваў “прайсці праз ачапленне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі