Пачынаецца другі этап чэмпіянату Беларусі па футболе

Таксама сёння сустрэнуцца прадстаўнікі ніжняй шасцёркі турнірнай табліцы: “Мінск” прыме “Белшыну”, а “Слуцк” — брэсцкае “Дынама”.  

Астатнія тры матчы гэтага тура адбудуцца ў нядзелю, 14 верасня. У першай шасцёрцы згуляюць мінскае “Дынама” і “Шахцёр”, а таксама “Нафтан” і “Гомель”. У другой шасцёрцы на гэты дзень прызначаны матч “Нёман” — “Дняпро”.

Пасля першага этапу лідуе БАТЭ (51 ачко), на другім месцы мінскае “Дынама” (49 ачкоў), на трэцім — “Нафтан” — 36 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі