Пачаліся ўкраінска-расійскія перамовы

Пачаліся ўкраінска-расійскія перамовы

28 лютага ў Гомельскай вобласці Беларусі пачаліся ўкраінска-расійскія перамовы. Іх удзельнікаў вітаў міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей.

У складзе ўкраінскай дэлегацыі: міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, старшыня парламенцкай фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк (дарэчы, яго ў свой час дэпартавалі з Беларусі), першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў, намеснік міністра замежных спраў Мікалай Тачыцкі.

У складзе расійскай дэлегацыі: пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, дэпутат расійскага парламента Леанід Слуцкі, намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка, намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін, экс-міністр культуры, а цяпер памочнік прэзідэнта — Уладзімір Мядзінскі.

Агрэсія Расіі супраць Украіны працягваецца пяты дзень. На час перамоваў баявыя дзеянні не спыняліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі