Пачалася публікацыя архіву афшорнай дзейнасці сусветных лідараў

Пачалася публікацыя архіву афшорнай дзейнасці сусветных лідараў

Пачалася публікацыя архіву афшорнай дзейнасці сусветных лідараў — “Райскія дакументы”. У спісе, змешчаным на сайце Міжнароднага кансорцыума журналісцкіх расследаванняў, налічваецца больш за 120 прозвішчаў з 50 краін. Агулам журналісты Süddeutsche Zeitung атрымалі больш за 13 млн дакументаў двух кампаній з Бермудаў і Сінгапура, якія асвятляюць перыяд за 66 гадоў. Як піша meduza.io, да расследавання было прыцягнута амаль чатыры сотні журналістаў з 96 выданняў. Пакуль невядома, ці будуць дакументы выкладзены ў адкрыты доступ, як гэта было калісьці з “Панамскім архівам”.

Пакуль жа пра “беларускія сляды” нічога невядома. У публікацыі згадваецца каралева Вялікабрытаніі Елізавета II, якая інвеставала свае сродкі ў афшорныя фонды. Туды ж выводзіў сродкі памочнік прэм’ер-міністра Канады Джасціна Трудо. У архіве “засвяціўся” міністр гандлю ЗША Уілбур Рос, расійскія алігархі Раман Абрамовіч, Алішэр Усманаў, Юрый Мільнер ды іншыя. У дакументах ёсць інфармацыя пра падатковыя схемы Nake, Uber, Facebook, Apple. Згадваецца Літва, дзе саліст U2 Бона праз мальтыйскую фірму купіў гандлёвы цэнтр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі