Пачалася электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай — мяжа Літвы

Пачалася электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай — мяжа Літвы

24 верасня са станцыі Пруды ў Маладзечанскім раёне пачалася электрыфікацыя чыгуначнай лініі Маладзечна — Гудагай — мяжа Літвы.

Начальнік БЧ Уладзімір Марозаў заявіў, што электрыфікацыя паспрыяе транзіту грузапатокаў з поўначы на ​​поўдзень, з усходу на захад, а таксама наблізіць жыхароў двух сталіц — Вільні і Мінска — адно да аднаго.

Начальнік БЧ падкрэсліў эканамічную эфектыўнасць праекта і паведаміў, што завяршыць электрыфікацыю ўчастка плануецца да канца 2016 года, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара АТ “Літоўскія чыгункі” Альбінас Рагаўскіс адзначыў, што як для Беларусі, так і для Літвы “электрыфікацыя з’яўляецца пераходам на новы ўзровень, які дазволіць развіваць чыгуначную галіну і павысіць яе канкурэнтаздольнасць”.

Ён падкрэсліў важнасць кааперацыі і партнёрства ў дасягненні пастаўленых задач і выказаў надзею, што вельмі хутка па маршруце будзе адпраўлены першы электрацягнік.

Фота: esoptron.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі